З куфэрка даўніны
У межах працы клуба “Беларускія традыцыі” для вучняў 4 “Г” класа ДУА
“Гімназія No3 г. Бабруйска імя мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева)” у
гарадской бібліятэцы No8 імя Еўфрасінні Полацкай адбылася гадзіна
беларускай культуры “З куфэрка даўніны”.
Дзеці пазнаёміліся з жыццём, побытам беларусаў мінулых стагоддзяў,
самабытнымі народнымі традыцыямі і культурай, з беларускімі
арнаментальнымі сімваламі, узорамі і вобразамі: сонейка, ураджаю, сям’і,
маці, роду, роднага краю, беларускіх народных святаў, кахання, продкаў.
Адказалі на пытанні віктарыны “Мая любая Радзіма”.
Дзеці з цікавасцю і інтарэсам разглядалі прадметы быту і прылады працы,
прадстаўленыя на экспазіцыі “Беларускі скарб”. Напрыканцы мерапрыемства
адбыўся агляд кніг пра беларускую народную творчасць і рамёствы, якія былі
прадстаўлены на выстаўцы “Жывыя вытокі”.