Шляхамі Скарыны Напярэдадні Дня беларускага пісьменства, а таксама да 535-годдзя з дня нараджэння беларускага першадрукара Францыска Скарыны ў гарадской бібліятэцы № 8 імя Еўфрасінні Полацкай для вучняў 4 “Г” класа ДУА “Гімназія № 3 імя мітрапаліта Філарэта (Вахрамева) г.Бабруйска” прайшоў гістарычны хранограф “Шляхамі Скарыны”. Дзеці паслухалі расказ аб жыцці і дзейнасці знакамітага беларускага першадрукара, асветніка, вучонага, перакладчыка Францыска Скарыны. Таксама дзеці пазнаёміліся з факсімільным выданнем “Кніжная спадчына Францыска Скарыны”, якое ўяўляе сабой поўны збор кніг, надрукаваных Скарынай і іншымі кнігамі, прадстаўленнымі на выстаўцы “Праз прызму часу”.У другой часцы мерапрыемства вучні склалі пазлы з выявай Скарыны і размалявалі закладку з яго выдавецкім гербам пад назвай “сонца маладзіковае”.